ПАЧАТАК ГІСТОРЫІ ПРАДПРЫЕМСТВА З 1896 ГОДу

ААТ"ГАММА ВКУСА"

Прадпрыемства створана ў 1896 годзе на базе харчакамбіната ў маёнтку князя Радзівіла, які знаходзіўся ў вёсцы Радзівілімонты. У той час харчкамбінат выпускаў такія віды прадукцыі, як патака, крухмал, спірт, павідла і агуркі. Агуркі рэалізоўваліся ў Варшаву.


У перадваенныя гады вёску Радзівілімонты перайменавалі ў вёску Чырвоная Зорка Клецкага раёна Мінскай вобласці.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны харчкамбінат неаднаразова падвяргаўся рэканструкцыі і пашырэнню. Развіццё прадпрыемства ішло па шляху інтэнсіфікацыі і паскарэння, карэннага тэхнічнага пераўзбраення асноўных і дапаможных цэхаў, участкаў і сыравіннай зоны прадпрыемства.


У 1953 годзе была праведзена рэканструкцыя, пасля якой камбінат стаў выпускаць каля 50 найменняў агароднінных і пладова-ягадных кансерваў. 1 верасня 1953 г. камбінат быў перайменаваны ў Клецкі кансервавы завод "Чырвоная Зорка". Магутнасць завода складала 3 млн. умоўных слоікаў у год.


Праектная магутнасцю складала 28 млн. умоўных слоікаў у год, у тым ліку 10 млн. умоўных слоікаў кансерваў для дзіцячага харчавання.

У 1961 годзе пачалося будаўніцтва новага кансервавага завода ў горадзе Клецку.




Першая чарга - цэх па вытворчасці агульных кансерваў - быў здадзены ў эксплуатацыю ў жніўні 1974 г., другая чарга - цэх па вытворчасці дзіцячых кансерваў - уведзены ў эксплуатацыю ў лістападзе 1975 г.

"Клецкі кансервавы завод"

Рэспубліканскае унітарнае вытворчае прадпрыемства (РУВП) "Клецкі кансервавы завод" створана рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта 16 снежня 1996 г. № 1773.


Зарэгістравана прадпрыемства Мінскім абласным выканаўчым камітэтам 26 снежня 2000 г. № 928 і ўнесена ў Адзіны дзяржаўны рэестр юрыдычных і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 600123341.

29 сакавіка 2010 г. прадпрыемства было пераўтворана ў ААТ «Гамма вкуса».
© 2023 Гамма вкуса